WAVIN

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФІДЭНЦЫЙНАСЦІ

(Штацыёнсплэйн 3, 8000AD, Зволе, Нідэрланды) і яе афіляваных асоб (далей - «Wavin», «мы», «наш» ці «нас»).

Гэта Паведамленне аб канфідэнцыяльнасці (далей - «Паведамленне») апісвае асновы апрацоўкі Персанальных даных пры набыцці нашых прадуктаў або паслуг, наведванні нашых памяшканняў, карыстанні нашымі праграмамі (напрыклад, праграмамі Loyalty і Sentio), узаемадзеянні з намі або іншым выкарыстанні нашых сэрвісаў (да ліку якіх адносяцца вэбінары, трэнінгі, выставы і г. д.) (далей - «Сэрвісы») або калі вы з'яўляецеся пастаўшчыком Wavin. Калі вы знаходзіцеся ў юрысдыкцыі, дзе для апрацоўкі Персанальных даных патрэбна ваша згода ў якасці юрыдычнай падставы, то далейшыя дзеянні з вашага боку, апісаныя ў гэтым пункце, азначаюць згоду на апрацоўку (у тым ліку, сярод іншага, збор, апрацоўку, выкарыстанне, захоўванне і наступную перадачу трэцім асобам) персанальных даных у адпаведнасці з гэтым Паведамленнем аб канфідэнцыяльнасці.

Калі вы даяце персанальныя даныя іншых асоб, вы пацвярджаеце, што ў вас ёсць для гэтага адпаведныя прававыя падставы.

Арганізацыя Wavin, якая нясе адказнасць і выступае ў якасці «кантралёра даных» у адносінах да Персанальныя даных, сабраных у сувязі з забеспячэннем Сэрвісаў, - гэта тая арганізацыя Wavin, з якой вы заключылі кантракт, чые памяшканні або вэб-сайт(ы) вы наведалі або з якой вы ўзаемадзейнічалі іншым чынам. З аглядам адпаведных адказных арганізацый Wavin і, калі прымяніма, іх прадстаўнікоў можна азнаёміцца тут.

1. ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ, ЯКІЯ МЫ ЗБІРАЕМ

Для мэт гэтага Паведамлення тэрмін «Персанальныя даныя» азначае інфармацыю, з дапамогай якой мы можам ідэнтыфікаваць вас як фізічную асобу. Персанальныя даныя, якія мы збіраем пра вас пры наведванні нашага Вэб-сайта або карыстанні нашымі Сэрвісамі, уключаюць наступнае:

- Асабістая інфармацыя, у тым ліку кантактная інфармацыя. Да такой інфармацыі адносіцца імя і прозвішча, тытул, пол, пасада, назва кампаніі, адрас, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона і даныя ўліковага запісу «myWavin», у тым ліку, імя карыстальніка (адрас электроннай пошты) і пароль.

- Рэквізіты дамовы або фінансавыя рэквізіты. Да такой інфармацыі адносяцца даныя пра дамову і фінансавая інфармацыя, якія былі раскрыты нам і могуць быць звязаны з вамі ў якасці прадстаўніка кліента, напрыклад, інфармацыя пра дамову, спосаб аплаты, праведзеныя або належныя плацяжы (у тым ліку рэквізіты рахункаў), звесткі пра ўпаўнаважаную(-ых) асобу (асоб), якая (якія) згадваецца(-юцца) у справаздачнасці, спасылкі на плацежныя аперацыі, звесткі аб аперацыях, у тым ліку, гісторыя аперацый, дазвол для вас з боку кампаніі, якую вы прадстаўляеце, і, калі прымяніма, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне).

- Відэаматэрыялы. Пры ўваходзе ў будынак або памяшканне вас запісваюць сістэмы відэаназірання. Вы таксама можаце трапіць на відэазапіс падчас мерапрыемстваў ці кірмашоў, якія мы арганізуем і запісваем на відэа.

- Журнал наведвальнікаў памяшканняў. Да гэтай інфармацыі адносяцца імя і прозвішча, час прыходу і выхаду і, калі прымяніма, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку.

- Карыстанне Сэрвісамі. Мы збіраем інфармацыю, што мае дачыненне да карыстання Сэрвісамі, напрыклад, якія пакупкі вы робіце ад імя сваёй кампаніі, сумы і даты адпаведных пакупак, звесткі пра прадукт ці паслугу, якія вы набываеце, месца набыцця, выкарыстанне прадукту, функцыянальную класіфікацыю і г. д.

- Ваш фотаздымак. У выпадку неабходнасці мы захоўваем ваш фотаздымак з мэтай ідэнтыфікацыі вас у якасці прадстаўніка кліента.

- Даныя, збор якіх адбываецца ў аўтаматычным рэжыме. Пры наведванні нашага Вэб-сайта ажыццяўляецца аўтаматычны збор даных праз браўзер або прыладу з дапамогай файлаў cookie і іншых тэхналогій для адсочвання і кантролю наведвальнікаў на Вэб-сайце, а таксама для збору інфармацыі аб выкарыстанні Вэб-сайта. Гэта інфармацыя ўключае ідэнтыфікатар прылады, ваш IP-адрас, інфармацыю аб прыладзе, якой вы карыстаецеся (напрыклад, аперацыйная сістэма, мадэль, моўныя налады), працягласць, частату, час выкарыстання, інфармацыю пра пераход па банэрах або рэкламных спасылках (спосаб пераходу і выкарыстання Вэб-сайта) і (або) рэгіён. Калі вы хочаце даведацца больш пра файлы cookie, якія мы размяшчаем на сваім Вэб-сайце, а таксама пра тое, як кіраваць наладамі файлаў cookie, азнаёмцеся з Паведамленнем аб файлах cookie.

- Даныя аб узаемадзеянні. Запыты, скаргі, якія вы можаце мець, а таксама іншыя даныя аб узаемадзеянні, якія мы атрымліваем, калі вы звязваецеся з намі па электроннай пошце, па тэлефоне, праз Інтэрнэт або сацыяльныя сеткі.

- Іншыя персанальныя даныя. Да іх адносяцца Персанальныя даныя, якія вы добраахвотна або па запатрабаванні раскрываеце нам пры выкананні ўласных дагаворных абавязкаў.

2. ШТО МЫ РОБІМ З ПЕРСАНАЛЬНЫМІ ДАНЫМІ

Wavin на законных падставах збірае і выкарыстоўвае Персанальныя даныя для мэт, згаданых ніжэй.

Выкананне пагаднення паміж намі. Для выканання пагаднення, якое мы заключылі або заключым з вамі ад імя вашай кампаніі, а таксама каб даць інфармацыю і забяспечыць паслугі, якія вам патрэбны. Напрыклад, апрацоўка Персанальных даных патрабуецца для дастаўкі прадуктаў і рахункаў, ажыццяўлення сувязі з вамі, кіравання запытамі і іх апрацоўкі, кіравання ўліковым запісам «myWavin», забеспячэння (тэхнічнай) падтрымкі або абслугоўвання кліентаў, арганізацыі вэбінараў, трэнінгаў або гандлёвых выстаў, паведамлення важнай інфармацыі аб Паслугах і г. д.

Забеспячэнне ўласных законных камерцыйных інтарэсаў. Сюды адносяцца наступныя дзеянні:

o Адпраўка (персаналізаваных) маркетынгавых паведамленняў (напрыклад, інфармацыйных бюлетэняў праз электронную пошту) існуючым кліентам з мэтай рэкламы нашай прадукцыі і паслуг або іншае ўзаемадзеянне з кліентамі ў маркетынгавых або камерцыйных мэтах (напрыклад, праз электронную пошту,

па тэлефоне або праз звычайную папяровую карэспандэнцыю), пры ўмове, што вы не адмовіліся ад гэтага.

o Кіраванне ўнутранай базай даных кліентаў (CRM) з мэтай кантролю фінансавых паказчыкаў, справаздачнасці і Сэрвісаў.

o Персаналізацыя Сэрвісаў, напрыклад, анлайн-заказаў, інструментаў для разліку, кантэнту BIM, электроннага навучання, тэхнічных чарцяжоў і (або) прайс-лістоў.

o Забеспячэнне лепшага разумення патрэб кліентаў (кліенцкая аптымізацыя). Дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць аналізаваць, што можа вас зацікавіць, ацэньваць або разлічваць эфектыўнасць рэкламы, прызначанай для вас або іншых асоб, а таксама размяшчаць адпаведную мэтавую рэкламу (як на ўласным Вэб-сайце, так і на іншых вэб-сайтах (у тым ліку ў сацыяльных сетках)).

o Кіраванне ўласнай камерцыйнай дзейнасцю і Сэрвісамі, а таксама іх пашырэнне.

o Атрыманне зваротнай сувязі адносна нашых прадуктаў і Сэрвісаў, а таксама развіццё і паляпшэнне якасці Сэрвісаў (напрыклад, праз правядзенне апытанняў аб задаволенасці кліентаў).

o Кіраванне палітыкай і працэдурамі кампаніі, напрыклад, у мэтах правядзення трэнінгаў і навучання.

o Забеспячэнне і абарона цэласнасці і бяспекі нашых сістэм, будынкаў і памяшканняў. Сюды адносіцца прадухіленне доступу ў згаданыя будынкі і памяшканні старонніх асоб, а таксама абарона нашых аб'ектаў.

o Забеспячэнне магчымасці здзяйсняць карпаратыўныя здзелкі, напрыклад, зліццё, продаж, рэарганізацыю, перадачу актываў або бізнесу ці паглынанне.

o Іншыя законныя дзелавыя мэты, дазволеныя прымянімым заканадаўствам.

у тых выпадках, калі мы пры выкарыстанні Персанальных даных дзейнічаем, зыходзячы са сваіх законных інтарэсаў, вы маеце права пярэчыць супраць такога выкарыстання, і мы павінны спыніць згаданую апрацоўку, калі толькі не дакажам наяўнасць важкіх законных падстаў для такога выкарыстання, што адмяняюць вашы інтарэсы, правы і свабоды, або калі нам трэба апрацоўваць адпаведныя даныя для абгрунтавання, выканання або аспрэчвання судовых іскаў.

 

Выкарыстанне інфармацыі на падставе згоды з вашага боку. Мы можам выкарыстоўваць Персанальныя даныя, згаданыя вышэй у раздзеле «Персанальныя даныя, якія мы збіраем», каб з вашай згоды адпраўляць вам маркетынгавыя паведамленні (напрыклад, інфармацыйныя бюлетэні, акцыі, навіны аб прадуктах або абнаўленнях Сэрвісаў) па электроннай пошце, з дапамогай іншых электронных сродкаў сувязі або па тэлефоне (напрыклад, у сувязі з падпіскай на рассылку навін).

 

Мы таксама можам запытаць згоду на апрацоўку пэўных Персанальных даных для іншых канкрэтных мэт. У гэтым выпадку мы паведамім вам поўную інфармацыю аб Персанальных даных, якія мы хацелі б апрацоўваць, а таксама прычыну, з-за якой нам гэта патрэбна, каб вы маглі прыняць абгрунтаванае рашэнне наконт таго, ці хочаце вы даць згоду.

Вы можаце адклікаць такую згоду ў любы час; гл. ніжэй Раздзел 7, які тычыцца вашых правоў.

 

Выкананне ўласных юрыдычных абавязкаў. Любая інфармацыя, згаданая вышэй у раздзеле «Персанальныя даныя, якія мы збіраем», можа быць выкарыстана для выканання юрыдычных абавякаў, якія мы павінны выконваць, напрыклад, вядзення адпаведнага справаводства, выканання законных запытаў дзяржаўных органаў і ўстаноў, а

таксама выканання прымянімых законаў і правіл або ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

 

3. ЯК МЫ АБМЕНЬВАЕМСЯ ДАНЫМІ

Для дасягнення апісаных вышэй мэт мы перадаём Персанальныя даныя іншым кампаніям, якія дапамагаюць забяспечваць Сэрвісы. Гэтыя кампаніі будуць мець доступ да вашых Персанальных даных, але толькі тады, калі гэта неабходна для забеспячэння паслуг. Мы робім гэта толькі тады, калі неабходна, і гарантуем, што перад перадачай Персанальных даных мы заключаем адпаведныя пагадненні са згаданымі кампаніямі. Да ліку такіх кампаній адносяцца:

- Іншыя арганізацыі ў складзе групы Wavin. Мы абавязваемся перадаваць Персанальныя даныя ў межах групы Wavin адказным арганізацыям Wavin у тых выпадках, калі гэта патрэбна для ўнутраных адміністрацыйных мэт, мэт кіравання або іншых мэт камерцыйнага характару, згодна з палажэннямі гэтага Паведамлення. З аглядам адпаведных адказных арганізацый Wavin можна азнаёміцца тут.

- Пастаўшчыкі паслуг (або сэрвісаў) і апрацоўшчыкі. Мы перыядычна прыцягваем да выканання паслуг старонніх пастаўшчыкоў, да ліку якіх адносяцца:

o дзелавыя партнёры, пастаўшчыкі (напрыклад, пастаўшчыкі ІТ-паслуг) і субпадрадчыкі, паслугі якіх патрабуюцца для выканання любога кантракту, які мы заключаем з імі, або для аказання паслуг ад нашага імя;

o прафесійныя кансультанты (у тым ліку, сярод іншага, кансультанты па падатках, юрысконсульты або іншыя карпаратыўныя кансультанты, якія аказваюць нам прафесійныя паслугі);

o фінансавыя ўстановы, галоўным чынам, для правядзення крэдытных расследаванняў у дачыненні да кліентаў;

o тэлемаркетынгавыя кампаніі і іншыя рэкламныя кампаніі, якія дапамагаюць нам або ажыццяўляюць маркетынгавую дзейнасць ад нашага імя; і (або)

o пастаўшчыкі паслуг аналітыкі і аператары пошукавых сістэм, якія дапамагаюць нам паляпшаць і аптымізаваць Вэб-сайт і Сэрвісы.

 

Пры аказанні паслуг яны будуць атрымліваць доступ да Персанальных даных, а таксама атрымліваць, захоўваць або іншым чынам апрацоўваць Персанальныя даныя ад нашага імя. Кантракты, якія мы заключаем з такімі староннімі пастаўшчыкамі паслуг, не дазваляюць ім выкарыстоўваць Персанальныя даныя ва ўласных (маркетынгавых) мэтах. У адпаведнасці з прымянімымі патрабаваннямі заканадаўства мы прымаем абгрунтаваныя з камерцыйнага пункту гледжання меры, каб забяспечыць належную ахову Персанальных даных трэцімі асобамі і іх апрацоўку ў строгай адпаведнасці з нашымі інструкцыямі.

- Трэція асобы ў выпадку адпаведных патрабаванняў заканадаўства. Мы таксама раскрываем Персанальныя даныя, калі такое раскрыццё патрабуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам або ў кантэксце расследаванняў, нарматыўных патрабаванняў, судовых разбораў, судовых распараджэнняў, уручанай нам позвы або для абароны правоў ці бяспекі Вэб-сайта, нас або нашых афіляваных кампаній.

- Трэція асобы ў выпадку карпаратыўных здзелак. Акрамя таго, інфармацыя аб нашых кліентах, уключаючы Персанальныя даныя, можа быць раскрыта ў рамках зліцця,

продажу, перадачы актываў кампаніі Wavin, набыцця, банкруцтва ці аналагічных падзей.

- З вашай згоды. Мы таксама можам раскрываць інфармацыю пра кліентаў, уключаючы іх Персанальныя даныя, любым іншым трэцім асобам у тых выпадках, калі вы далі на гэта згоду або прасілі нас гэта зрабіць.

4. МІЖНАРОДНАЯ ПЕРАДАЧА ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ

Пры ўмове выканання патрабаванняў мясцовага заканадаўства атрымальнікі Персанальных даных, што згадваюцца ў Раздзеле 3, могуць знаходзіцца ўнутры вашай краіны або за яе межамі, у краінах, дзе законы, якія тычацца абароны даных, могуць не забяспечваць належны ўзровень абароны ў параўнанні з заканадаўствам вашай краіны. Напрыклад, не ўсе краіны, што не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону (далей - «ЕЭЗ»), прапануюць такі самы ўзровень абароны, які ёсць у ЕЭЗ.

Wavin будзе прымаць усе неабходныя меры, каб забяспечыць належную абарону даных пры іх перадачы з вашай краіны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб абароне даных. Што тычыцца перадачы даных у краіны, дзе не забяспечваецца належны ўзровень абароны даных, Wavin можа зыходзіць пры іх перадачы з адпаведных гарантый, напрыклад, стандартных дагаворных пунктаў ЕС, прынятых Еўрапейскай камісіяй, або абапірацца на іншыя зацверджаныя механізмы перадачы або сертыфікацыі даных разам з абавязковымі абавязацельствамі атрымальніка, што маюць іскавую сілу. У кожным выпадку Wavin абавязваецца правяраць адпаведную перадачу і гарантаваць, што будуць прыняты дадатковыя тэхнічныя і арганізацыйныя меры, каб забяспечыць належны ўзровень абароны. Вы маеце права атрымаць копіі дакументаў, якія сведчаць пра прыняцце адпаведных мер абароны, шляхам падачы запыту на гэты конт. Для гэтага трэба скарыстаць кантактныя даныя, што прыводзяцца ў Раздзеле 10ніжэй.

5. БЯСПЕКА

Wavin абавязана прынімаць разумныя меры для забеспячэння належнай абароны Персанальных даных з дапамогай адпаведных тэхнічных, фізічных і арганізацыйных мер, якія гарантуюць абарону ад несанкцыянаванага або незаконнага выкарыстання, змянення, несанкцыянаванага доступу або раскрыцця, выпадковага або незаконнага знішчэння і страты даных.

Мы прымаем меры па абмежаванні доступу да Персанальных даных, каб ён даваўся толькі тым асобам, якім ён патрэбны для адной з мэт, згаданых у гэтым Паведамленні. Акрамя таго, мы гарантуем, што пры старонняй апрацоўцы Персанальных даных будзе бяспечным шляхам забяспечана канфідэнцыяльнасць і цэласнасць такіх даных.

6. ЗАХАВАННЕ ДАНЫХ

Мы захоўваем Персанальныя даныя цягам часу, што патрэбны для дасягнення тых мэт, для якіх яны былі сабраны і выкарыстаны (напрыклад, цягам часу, неабходнага нам для аказання паслуг кліентам, адказу на запыты або вырашэння тэхнічных праблем), за выключэннем выпадкаў, калі для выканання юрыдычных абавязкаў (напрыклад, фінансавых або юрыдычных абавязкаў) або аспрэчвання іску патрабуецца больш часу. Калі вы хочаце атрымаць дадатковую інфармацыю аб тым, як доўга мы захоўваем Персанальныя даныя, звяжыцеся з намі, скарыстаўшы кантактныя даныя, што прыводзяцца ў Раздзеле 10ніжэй, і ўдакладніце свой запыт.

7. ВАШЫ ПРАВЫ

Wavin абавязваецца выконваць вашы правы на канфідэнцыяльнасць у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі мясцовага заканадаўства. Любая асоба можа пацікавіцца характарам Персанальных даных, якія датычацца яе і якія захоўвае або апрацоўвае кампанія Wavin або ўпаўнаважаныя намі трэція асобы.

Пры выкананні ўмоў, прадугледжаных прымянімым заканадаўствам у вашай юрысдыкцыі, вы маеце права доступу да адпаведных даных, іх выпраўленне, выдаленне, абмежаванне іх апрацоўкі, права аспрэчваць фармірававнне профілю, а таксама права на перанос даных.

Акрамя таго, у тых выпадках, калі Wavin пры апрацоўцы Персанальных дадзеных зыходзіць са сваіх законных інтарэсаў, вы маеце права аспрэчыць такое выкарыстанне (калі Wavin не можа прадэманстраваць наяўнасць важкіх законных падстаў для згаданага выкарыстання, якія адмяняюць вашы інтарэсы, правы і свабоды, або калі нам трэба апрацоўваць даныя для абгрунтавання, выканання або аспрэчвання судовых іскаў).

Калі Персанальныя даныя апрацоўваюцца на падставе згоды з вашага боку, вы можаце адклікаць такую згоду ў любы час, звязаўшыся з намі з дапамогай кантактнай інфармацыі, якая прыводзіцца ніжэй. Гэта не паўплывае на законнасць апрацоўкі даных на аснове згоды да моманту яе адклікання.

Нарэшце, калі вы не задаволены тым, як мы апрацоўваем Персанальныя даныя, або лічыце, што вашы правы на абарону даных былі парушаны, вы маеце права падаць скаргу ў адпаведны наглядны орган у краіне, дзе вы жывяце або працуеце, або дзе, на ваш погляд, былі парушаны вашы правы.

Пры наяўнасці якіх-небудзь пытанняў або калі вы хочаце скарыстацца адным са сваіх правоў у адпаведнасці з прымянімым мясцовым заканадаўствам аб канфідэнцыяльнасці ці аспрэчыць апрацоўку ўласных Персанальных даных, скарыстайце кантактныя даныя, што прыводзяцца ў Раздзеле 10 ніжэй, і ўдакладніце свой запыт.

Мы адкажам на ваш запыт максімальна аператыўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі прымянімага заканадаўства. У выпадку адхілення запыту прычына адхілення будзе паведамлена вам у адпаведным адказе.

8. ІНШЫЯ ВЭБ-САЙТЫ

На нашым Вэб-сайце могуць прысутнічаць спасылкі на староннія вэб-сайты і спасылкі з такіх вэб-сайтаў. Гэта могуць быць вэб-сайты нашых дзелавых партнёраў, сацыяльныя сеткі, вэб-сайты галіновых арганізацый і афіляваных асоб. Калі вы пераходзіце па спасылцы на любы з гэтых вэб-сайтаў, звярніце ўвагу, што ў згаданых вэб-сайтаў ёсць уласная палітыка канфідэнцыяльнасці і мы не нясём адказнасці за такую палітыку. Перад адпраўкай Персанальных даных на такія вэб-сайты рэкамендуецца азнаёміцца са згаданай палітыкай.

9. ЗМЕНЫ Ў ГЭТЫМ ПАВЕДАМЛЕННІ

У гэтае Паведамленне могуць перыядычна ўносіцца змены. У выпадку прынцыповых змен, якія датычыцца характару выкарыстання Персанальных даных, або калі згаданыя змены маюць да вас іншае дачыненне, мы гарантуем, што адпаведная інфармацыя будзе паведамлена вам у асобным парадку.

10. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Калі ў вас ёсць пытанні адносна гэтага Паведамлення або апрацоўкі Персанальных даных у цэлым або калі вы хочаце скарыстацца якім-небудзь са сваіх правоў, звяжыцеся з намі праз электронную пошту wb@wavin.com і паведаміце пра характар запыту.