WAVIN 

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ФАЙЛАХ COOKIE 


Дата ўступлення ў сілу: 06-01-2022

Гэта Паведамленне аб файлах cookie кампаніі Wavin B. V. (Штацыёнсплэйн 3, 8000AD, Зволе, Нідэрланды) і яе афіляваных асоб (далей - «Wavin», «мы», «наш» ці «нас»). Мясцовы вэб-сайт Wavin, які вы наведваеце, выступае ў якасці «кантралёра даных» для Персанальных даных, сабраных з дапамогай файлаў cookie. З аглядам адпаведных адказных арганізацый Wavin і, калі прымяніма, іх прадстаўнікоў можна азнаёміцца тут.     

У гэтым Паведамленні аб файлах cookie (далей - «Паведамленне») гаворыцца пра тое, як Wavin выкарыстоўвае файлы cookie і падобныя да іх тэхналогіі, напрыклад, тэгі, пікселі, сцэнарыі, вэб-маякі, наборы сродкаў распрацоўкі і г. д. (якія далей разам завуцца «Файлы cookie»), калі вы наведваеце вэб-сайт www.wavin.com (далей - «Вэб-сайт»), у тым ліку, лакальныя расшырэнні, або карыстаецеся нашымі мабільнымі праграмамі (далей - «Праграма»). У гэтым Паведамленні тлумачыцца, якія файлы cookie мы выкарыстоўваем і ў якіх мэтах гэта робіцца, расказваецца пра партнёраў, з якімі мы супрацоўнічаем, а таксама пра вашы правы на кантроль выкарыстання файлаў cookie. 

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю аб тым, якія персанальныя даныя можна збіраць з дапамогай файлаў cookie або як Wavin абыходзіцца з персанальнымі данымі ў цэлым, азнаёмцеся з Паведамленнем аб канфідэнцыяльнасці.  

1. Якія тыпы файлаў cookie выкарыстоўвае Wavin на сваім вэб-сайце? 


Строга неабходныя файлы cookie 

Гэтыя файлы cookie патрэбны для функцыянавання Вэб-сайта, і ў нашых сістэмах іх нельга адключыць. Звычайна яны ўстанаўліваюцца толькі ў адказ на пэўныя дзеянні з вашага боку, якія адпавядаюць запыту на паслугі, напрыклад, на вызначэнне налад канфідэнцыяльнасці, уваход у сістэму або запаўненне розных формаў. Вы можаце наладзіць свой браўзер такім чынам, каб ён блакаваў гэтыя файлы cookie або папярэджваў вас пра іх, аднак у гэтым выпадку некаторыя часткі сайта не будуць працаваць. Згаданыя файлы cookie не захоўваюць персанальныя даныя. 

Эксплуатацыйныя файлы cookie 

Дзякуючы гэтым файлам cookie мы можам падлічваць колькасць наведванняў і крыніц трафіку, і, адпаведна, вымяраць і паляпшаць прадукцыйнасць сайта. З іх дапамогай мы дазнаемся, якія старонкі з'яўляюцца найбольш, а якія - найменш папулярнымі, а таксама даведваемся, як наведвальнікі перамяшчаюцца па сайце. Калі вы не дазволіце выкарыстоўваць гэтыя файлы cookie, мы не даведаемся, калі вы наведалі сайт, і не зможам кантраляваць яго працу. 

Cookie-файлы аналітыкі 

Мы ўстанавілі гэтыя файлы cookie (як для зацікаўленага боку, так і для Google Analytics) без парушэння канфідэнцыяльнасці. Што тычыцца файлаў cookie Google Analytics, гэта азначае, што мы ўзгаднілі з Google умовы пагаднення з апрацоўшчыкам. Акрамя таго, апошняя частка вашага IP-адраса была замаскіравана, і мы адключылі «абмен данымі». Мы не выкарыстоўваем іншыя сэрвісы Google для размяшчэння файлаў cookie згаданых тыпаў. Такім чынам, размяшчэнне гэтых cookie-файлаў аналітыкі не ўплывае або амаль не ўплывае на вашу канфідэнцыяльнасць як наведвальніка Вэб-сайта. Дзякуючы гэтаму вам не трэба згаджацца на размяшчэнне згаданых cookie-файлаў аналітыкі, але вы можаце адключыць іх. Мы карыстаемся гэтымі cookie-файламі аналітыкі, напрыклад, для аналізу таго, дзе і калі маюць месца памылкі на Вэб-сайце. Такім чынам, згаданыя файлы cookie маюць выключна важнае значэнне для аптымізацыі Вэб-сайта. 

Мэтавыя файлы cookie і файлы cookie сацыяльных сетак 

Мэтавыя файлы cookie персаналізуюць карыстальніцкі досвед і дазваляюць рэкамендаваць пэўныя прадукты ці паслугі. Сярод іншага, мы робім гэта, зыходзячы з вашых паводзін на сайце на розных прыладах, якімі вы карыстаецеся. Акрамя таго, згаданыя файлы cookie збіраюць інфармацыю, якая дазваляе паказваць рэкламу, што адпавядае вашым інтарэсам. Мэтавыя файлы cookie могуць быць устаноўлены намі або нашымі партнёрамі па рэкламе. Яны могуць быць выкарыстаны для стварэння профілю вашых інтарэсаў і паказу рэлевантных аб'яў на нашых або на іншых сайтах. Калі вы не дазволіце ўключыць гэтыя файлы cookie, вам будуць дэманстраваць рэкламу, што не так добра адпавядае вашым інтарэсам. Дзякуючы файлам cookie сацыяльных сетак вы можаце ўваходзіць у сацыяльныя сеткі (Facebook, Twitter, Instagram, Youtube і LinkedIn) і абменьвацца кантэнтам з нашага сайта праз сацыяльныя сеткі. Акрамя таго, калі вы згаджаецеся на ўключэнне гэтых файлаў cookie, згаданыя сацыяльныя сеткі таксама адсочваюць вашы паводзіны на нашых сайтах і ў нашых праграмах. Гэта робіцца для таго, каб паказваць вам на ўласнай платформе рэкламу і кантэнт, якія ў большай ступені адпавядаюць вашым інтарэсам. 

 

2. Агляд файлаў cookie, размешчаных на Вэб-сайце 




 

3. Як я магу кіраваць файламі cookie? 


Вы можаце скарыстацца Цэнтрам налад для файлаў cookie кампаніі
Выкарыстанне Цэнтра налад для файлаў cookie кампаніі Wavin 
Мы прапануем Цэнтр налад для файлаў cookie, праз які можна без праблем кіраваць усімі файламі cookie (за выключэннем строга неабходных) або адмовіцца ад іх выкарыстання. Прамая спасылка на Цэнтр налад для файлаў cookie знаходзіцца ў ніжнім калонтытуле Вэб-сайта.  

 
Налады браўзера 
Больш падрабязная інфармацыя адносна адклікання або змянення, згоды, актывацыі, дэактывацыі і выдалення файлаў cookie прыводзіцца ў інструкцыях. З ёй можна азнаёміцца праз функцыю дапамогі вэб-браўзера. Звярніце ўвагу, што калі вы наладзіце браўзер такім чынам, што файлы cookie будуць адключаны, Вэб-сайт можа працаваць няправільна, а некаторыя сэрвісы ці функцыі Вэб-сайта могуць быць недаступнымі або працаваць са збоямі, таму вам можа спатрэбіцца кожны раз пры наведванні Вэб-сайта змяняць налады або ўручную ўносіць адпаведную інфармацыю. 
 

4. Змены ў гэтым Паведамленні 

Мы можам уносіць змены ў гэтую палітыку. Калі плануюцца фундаментальныя змены, пра якія мы абавязаны вас праінфармаваць ці запытаць на іх дазвол, або калі адпаведныя змены маюць да вас нейкае іншае дачыненне, мы гарантуем, што вы атрымаеце патрэбную інфармацыю задоўга да таго, як згаданыя змены ўступяць у сілу.  

5. Кантактная інфармацыя 

Калі ў вас ёсць пытанні наконт выкарыстання файлаў cookie, вы заўсёды можаце звязацца з намі, даслаўшы электронны ліст на адрас: wb@wavin.com.